Enigma Enigma

Ігар Тышкевіч

2019-10-01 09:23:04 eye-2 3099   — comment 0

Беларусь: тры працэсы, пачатак якіх дакарэнна зьменіць краіну

У Беларусі магчымы пачатак шэрагу працэсаў, які дакарэнным чынам зьменіць краіну. Гаворка, натуральна, не йдзе пра выбары ў парлямэнт - рэч у больш грунтоўных рэчах. Пра тое, чым цікавіцца беларуская ўлада, якія варыянты пралічваюць можна зразумець на падставе тэмаў для абмеркаваньня, што прапануюць праўладныя аналітыкі.

Я меў нагоду паразмаўляць з прадстаўнікамі Інстытуту стратэгічных досьледаў, які быў створаны ўказам Лукашэнкі (не блытаць з BISS). Падчас размовы закраналі некалькі тэмаў, але трымаў паўзу, пакуль не пераканаўся, што размовы могуць атрымаць працяг. Прынамсі, тэма інфармацыйных апэрацыяў, падчас абмеркаваньня якой прагаварылі канцэпцыю прэс-тураў была рэалізаваная меней чым за два тыдні. Адпаведна, можна дапусьціць, што і іншыя накірункі, якія выклікалі рэальны інтарэс могуць знайсьці сваё ўвасабленьне ў дзяржаўнае палітыцы. Але ня так хутка. 

Дадзенае відэа - спроба прагаварыць тры асноўныя накірункі, праца па якіх зьменіць саму сутнасьць беларускае дзяржавы.

Тэмы, паднятыя ў відэа

2:00 Гаворка йдзе, натуральна, не пра парлямэнцкія выбары - працэс йдзе цалкам пад кантролем дзяржавы. А апазыцыйныя сілы маюць адзіную мэту - давесьці сваё існаваньне. Ніводная з палітычных партый не здолела выставіць нават 110 кандыдатаў - па кожнай акрузе. Гэта сьведчаньне крызы ідэяў, кадраў, рэсусаў. На гэтым фоне улада праводзіць працэс карэкцыі ідэялёгіі, запуску новых людзей ва ўладу. Таму нават апазыцыянэры будуць у Палаце Прадстаўнікоў. Болей чым сёньня.

4:40 Тэма 1 гаворкі з прадстаўнікамі Інстытуту стратэгічных досьледаў - інфармацыйныя войны і работа на інфармацыйным полі іншых дзяржаваў. Беларускі бок апошнія гады дэманстраваў абсалютную няздольнасьць да хуткай рэакцыі, за запуску свайго парадку дня. Украінскія мэдыя збольшага абгаворвалі расейскія тэмнікі. Гэта рызыка, зважаючы на важную ролю украінскага кірунку беларускае палітыкі. Сярод іншага абгаворвалі розныя канцэпцыі, у тым ліку прэс-туры. І меней чым праз два тыдні пасьля размовы абдылася сустрэча А. Лукашэнкі з украінскімі журналістамі. Гэта сьведчыць пра тое, што тэмы беларускімі аналітыкамі прапаноўваліся ня проста "для пагутарыць".

7:45 Беларускі бок вельмі цікавіла тэма рынку зямлі. Магчымасьці, мэтады, засьцярогі. Лукашэнка, гледзячы па ўсім пабойвацца пройгрышу канкурэнцыі Ўкраіне. Калі Кіеў запускае рынак зямлі, Менску варта рабіць тое самае. Гэта можа адбыцца. Натуральна, не адразу і, натуральна, не пад рынкавымі лёзунгамі. Рыторыка будзе старая "абарона сялян". Ды й на продаж адправяць 200-300 прадпрыемстваў-банкрутаў. Балазе, усё для гэтага ўжо падрыхтавана.

8:42 Адміністрацыйная рэформа. Беларускі бок жыва цікавіцца досьведам дэцэнтралізацыі ў Украіне, посьпехамі ды няўдачамі. У прыватнасьці доўга прагаворвалі якім чынам не дапусьціць аб'яднаньня "багатых з багатымі", "бедных зь беднымі", заканадаўчыя, бюджэтныя і адміністратыўныя засьцерагальнікі. На першы погляд, рэформа проста аптымізуе структуру мясцовае ўлады. Насамрэч запускае сацыяльныя ліфты і школу новых палітычных элітаў. Роля і важнасьць мясцовага самакіраваньня ўзрастае на парадак.

10:00 Парадаксальна, але аналітыкаў Лукашэнкі цікавіла разбудова новых партый па ўзору "Слугі народу" і "Голасу" - як ствараюцца новыя палітычныя сілы, якія працэсы йдуць унутры гэтых структураў. Гэтае сьведчыць пра намеры афіцыйнага Менску запусьціць працэс партыйнага будаўніцтва. Але гэта ня тычыцца "старое апазыцыі" і, нават, магчыма "Белай Русі". Гаворка йдзе пра запуск у палітыку новага пакаленьня, якое крытычна ставіцца да старых элітаў. Магчыма, гаворка пойдзе пра ініцыяваньне працэсаў кадравых зьменаў у частцы беларускае апазыцыі, заснаваньне новых сілаў. Тых, хто не здолее пэрспэктыў, будуць заганяць у абсалютны маргінэз. Якім чынам? Кейс Курапатаў цудоўна паказвае лёгіку працэсаў. Аналягічныя кейсы будуць стварацца па розных накірунках на працягу бліжэйшых пары год.

15:30 Маем тры працэсы, якія могуць зьмяніць краіну. Беларуская апазыцыя, дэмакратычныя партыі маюць думаць пра будучыню, плянаваць. Бо, ў адваротным выпадку - шлях да плянамернага і стабільнага заняпаду. Не хацелася б.